Saturday, August 31, 2024

Рапорт: гефкер

Ніжэй вядзецца пра выставу чыстае паперы з архіву Віленскага беларускага музею імя Івана Луцкевіча, якая была складзена ў верасьню 2024 ў Вільне на Віленскай 20.

0. Крыніцы. Выстава паўстала з пэдантычнага разбору архіваў. Я адкладаў чысты папер наасобак і пісаў на тэчцы: чысты папер Язэпа Шнаркевіча і г.д. Нарэшце іх накапілася досыць, кабы ў куратаркі паўстала думка зрабіць выставў. Потым быў пакліканы Андрэй Антонаў, які урадзіў нас тым, што прэцызна ведаў, у якім месцы БССР якая паперня што вырабляла й мог ідэнтыфікаваць іх па воднаму аркушыку.

1. Час. Як на фільмах пішуць іх працягласьць, а на артыкулах — сколькі зойме чытаньне, так і пры ўваходзе на гэтую выставу й на афішцы я мусіў быў дадаць лапік з надпісам "2 г. 35 хв." у якісьці рэцэпту. Як практыкаваньні трэба рабіць па столькі часу, а калі меньш, то ня будзе патрэбнага імпэту.

Пабыўшы сярод пажоўклых папераў, прывучаесься да іх рознасьці. Як вачам патрэбны час прыстасавацца да суцемкаў. У архіве папера застаецца не заўважаная, празрыстая — ты сканцэнтраваны на тэксте, глядзіш скрозь. Нават чуеш галасы за літарамі. Глядзіш двойчы скрозь. Таму на выставе створаныя умовы кабы глядзець на тое, што звычайна не спыняе зроку. Калі глядзець доўга, тады сыходзіш з выставы з цалкам іншай сэнсэціўнасьцю да адценьняў і нюансаў. Кожны куток Дабрачыннай вуліцы, кожная пляма на вадасьцёку робіцца эстэтычным сьвятам. Нешта кшталту камеры каляровай дэпрывацыі? Мастацтва канцэнтрацыі на шкле замест краявіду за ім. Аптычные практыкаваньне на карысьць зроку.

Эстонскі сьцяг выглядае досыць сумна на тле яскравых індустрыяльных фарбаў. Як сігнальны сьцяжок: у капітана дэпрэсія, экіпаж ня жывы. Калі пашвэндаесься дзень па багну, дзе асноўная гама ёсьць леташнее сохлае траўе, ператлелае лісьцё, асінавыя камлі з жоўтым лішайнікам, бледны верас, ламаныя галіны, мятая брусніца — на гэтым тле эстонскі сьцяг ёсьць зычны як камертон.

У галавы трымаў, але моманта гэта дадаць не знайшлося. Шмат што покуль не прысутнічае на выставе.

2. Назва. Я ва ўнутраных запісах называў праект "белдао", па якіхсьці асацыяцыях з Анемпадыставым. Але не вырашаўся карыстаць гэткае навонак, бо адразу мірсьцяцца ружовыя Барбі. Пані куратарцы не падабалася катэгарычна, але яе прапановы былі не інфарматыўныя: "Архівы" ды "Паперы". Слова гефкер выскачыла ў самым канцу, мусі, калі я сустракаўся з настаўнікамі й сябрамі па Віленскай летняй школцы йідышу, якая як раз адрадзіўшы гэтым летам. Я запісаў слова ў літвацкім вымаўленьні, то бок з памягчэньнем ге й ке.

3. Абрыс. Не зроблены плякат над сталом з паштоўкамі. Там мусі быць як лубочны комік-стрып, некалькі стужак з гісторыямі: вось капірка й чалавек лупіць па клавішах, а вось на пляжу чытачка, і вось ўжо вецер гартае старонкі. І сяродзь іншых гэткая ж стужка: хтось піша паштоўку, і пры канцу стужкі двое абдымаюцца. І гэтая частка акрэсьленая — You Are Here — напішы паштоўку, пакуль не запозна. Роля плякатаў — паказаць выставу як кола жыцьця: школьнік над сшыткам і вось ён ўжо стары. Вучоны ў каталозе, і вось знайшоў выкапні. І ўсё скончваецца тым жа, дык пасьпяшайся даслаць паштоўку, прамовіць пяшчотныя словы. Ня зроблены, бо адчувалася факультатыўна, калі паўсталі тэксты ў каталёзе. Мо потым.

4. Праекцыі. Недаробленыя, таму што не даслалі досыць вершаў. Мусіла быць так: у куце вісіць ватман, на яго праекуюцца вершы, адзін за аднім. Запрасілі чалавекаў чатырадзесяць, даслалі вершы шасьцёра. Праектар, выявілася, вельмі гучны. Плюс яшчэ комп пры ём. Грамозна. Трэба ніяк інакш, тобок. Але тыя вершы, што даслалі, вельмі пасуюць.

Падумаўшы, я хацеў бы зрабіць дзьве часткі выставы адкрытым корпусам, кабы яны папаўняліся ўва весь час: збор вешраў пра пустасьці ды збор гуказапісаў цішы.

Я ня супраць, што выстава зьбіраецца не адразу. Плян быў, каб адразу — я ўсё рамкі, пашпарту й трымалкі быў рабіў за тры месяцы, набыў усе прышчэпкі, магніцікі, цьвічкі — каб ня месцы толькі скласьці як канструктар. І гэта дало фору сабраўшы думаць далей. Напрыклад, зрабіць каталёг і цалкам новыя тэксты для яго.

5. Тэксты. Тэксты Вітушчанка й Антонаў напісалі добрыя, але я іх не чытаў, хіба мяльком, бо вярстаў каталёг. Але для мяне было катарсічна, калі Андрэй Антонаў раптам сказаў: я хачу напісаць эсэй пра факсы. Я адчуў сабе ў раме, якая нарэшце генеруе нешта новае. Вытворчае асяродзьдзе.

6. Каталёг. Я й не памятаю, зачым ён быў прыдуманы. Верагодна, кабы дадаць выставе вагі. (Узгадаў: кабы не вярстаць столькі тэксту на сьцены трыма мовамі!) Першапачаткова там былі два словы пра кожнага й што з каго ёсьць у архіве й на выставе. Кабы ня пісаць гэта на сьценах. Але потым завяліся тэксты (гл. вышэй). Сапраўднае вызначэньне каталёг для мяне займеў, калі Антонаў прапанаваў расфарбаваць у ім чорна-белыя здымкі акварэлькай. Прыйшоў і расфарбаваў. Гэта быў абсалютны цуд пры двох сьведках. Наступнымі днямі я ў паніцы пабачыў, што наведнікі іх развалакаюць, цуд ужо адбыўся але.

7. Пульпа. Быў плян знайсьці фундатараў у пераробцах паперы. І быў яшчэ плян атрымаць ад іх пульпу, папяровую масу перапрацоўкі. І пакласьці па сярэдзіне як акцэнт. Тыпа чым усё скончваецца. Але літоўскія пераробцы паперы так старальна хаваюцца ад судовых позваў за забруджваньне рэкаў, што не бяруць слухаўку й пошту не адчыняюць. Хай іх пакарае й за сквапнасьць тэж. Яшчэ быў плян пакласьці пульпу ў акварыюм, або хаця пусты паставіць для збору макулатуры, бо прыгожа а рыбкі як раз паздыхалі. Але акварыюм хтось зьнёс.

8. Дынаміка. Мне пасуе, што выстава адчынілася безь вернісажу, спакваля. У тым ёсьць раўнавага маім разьлічаным сувора плянам. Пагледзім, што яшчэ паўстане з музыкі, вершаў, філязофскіх дыспутаў, гэпэнінгаў, тэатру ценяў, порна фотасэсій. Можа й ніц, што так сама будзе ў стылю.

Monday, July 29, 2024

eile

  1. Вивег. Лучшие годы псу под хвост. Женский роман. И т.д.
  2. Шкворецкий. Бас-саксофон. Нейлоновый век. Львенок.
  3. Капор. Книга жалоб. Хроника потерянного города.
  4. Бахтин. Рабле. Неожиданно неплохая, но абсолютно устаревшая книжка – все ссылки там приблизительные, научного аппарата как такового нету.
  5. Мудроў. Восень у Вільні. Зімовыя сны. Ператвораныя ў попел
  6. Isidor Levin. Mälestusi.
  7. Bartoś Połonski.Robczyk. Найлепшая кніжка фікшн з таго, што чытаў за апошнія гады. Спадзяюся, што будзе беларускае выданьне.
  8. Унутраная рацэнзія: Выйшла з друку аповесьць Барташа Палонскага "Робчык". Выдалі яе ў Гданьску й для палякаў, але чытаем яе мы, краёўцы, раскіданыя па сьвеце ці хатнія віленчукі. Мы зьбіраемся каля яе як вакол вогнішча, кожны выходзячы са сваёй цемры.

    Напісаная кніга па-тутейшу. На той употнай мове, для якой няма граматыкі й якую ня выкладаюць у шуле й нават у ўніку. Тутейша мова ёсьць імпасібілія. Яна ня польская, ня беларуская ані расейская або літоўская, але адначасова зьмяшчае элементы іх усіх. Зь лінгвістычнага погляду то неіманома, бо ня могуць у адной сыстэмы ўжыцца паўдзеннаславянскія рэфлексы (сама главна), заходныя (млоды), й васходныя (работа), ня кажучы пра балтыцкія. Ня можа разам быць польскі rz, мякькі расейскі рь ды цвёрды беларускі. Ня можа, але існуе працягам пакаленьняў. Мы чуем яе ад сваіх бабулек, ад падлеткаў у кавярні за суседнім столікам, ад спрадавачак на кальварыйскам рынку.

    Гэта мова прыгнечаная, пагарджаная. Як усё парыі яна дзіка вітальная.

    Для польскага чытача, як нескладана ўявіць, гэтакая аповесьць --- распавяд аб заняпадзе былых польскіх калёніяў, выкладзены спсаванаю моваю адзічэлых у барбарскіх крэсах каляністаў, аськепкаў Рэчы Паспалітай.

    Для беларускага чытача ці чытачкі карціна наадваротная --- гэта мова страчанай беларускай суполкі, паланізаванай да поўнага прарадімо сваёй ідэнтычнасьці. Гісторыя апалячанага беларуства Віленшчыны.

    Але для сябе самаё яна ня тое й ня гэнае. Яна самадастатковая. Яе ідэнтычнасьць існуе наасобак ад беларускай ці польскай, расейскай або літоўскай.

    Апошнія гады, прынамсі з часаў, як я зацікавіўся той мовай, апынулася што ў серадзіне сваёй суполкі яна ня ведае пагарды, яна ёсьць рэспектаваная паважаная ад сваіх насьбітаў. І вось цяпер на ёй выходзе аповесьць — пазнака паўнавартаснасьці, як бы а цо вы зробіце. (etc)

    Варта бы выдаць беларускае выданьне. Бяз аніякага сьпецыяльнага пераклада, проста ў кірылічнай графіцы. Для прыклады запішу такім чынам першыя старонкі.

1. Маювка

Ну во, патжай, на Росе, коло Пілсуцкего, на тжэцега мая завше дафіга польскіх аўтакараў, часамі кіламетрове калейкі, аж пад вакзал. Там тым разем на маювце мы рішылі зробіць цось новего. Робчік на адхадняку посьле калёсаў, кеды у него быў сушняк, вымысьліў спжедаваць зімна вода для турыстаў з Польскі. Напеўна гораца бендзі і піць зехца. То теж оказья зробіць бізнэс. Чэму бы нам вода ім не спжедаваць? Трошка бабла не зашкодзі. І заелі бы ся чымсь талковым, а не проста лазілі кола маршалка як якіе лодырі. Я, канешна, згодзіўся. Тжэба падносіць свой лігіс фінансовы.

Я любя маювка. Первша цема, на маювцы завше добра пагода. Друга цема, на маювце дафіга ладных цёлак зе вшісткіх польскіх школ. Можна пакадріць і папатжыць, кто як выгляда. Все цёлкі в круткіх шортах і майках, нікт не паріцца, же ані выглядая як шалавы, ну, бо завше ест атмазка, ціпа гораца.

Cаме плюсы, карочэ.

Я любя маювка, бо все ходза давольнэ. Все слокнісы – ад бамжэй да велкіх шышек в гарнітурах, ад малалетек з садзікаў да учылэк, ад студэнтаў да жалнеры АК і старых бабулек. Кого вот не было, то нашіх радакоў, бо на Літве тжецега мая то не свята, а нармальны дзень працы. Гдзе не крецься, на маювцы ў Вільне все базарят па польску. На те кілька дні робіся така ціпа мала Польска – прікол такі. Шкода, канешна, же турысьці найченсьцей таке казлы ў кедах, ктурэ рыча на цала ўліца, якбы іх нікт не розумял, і завше недавольнэ, жэ ціпа ў Вільне всё дрога. Бывалі млодэ паненкі з тымі турыстамі, але мы іх якась не кадрілі, бо ані завше выглядалі розумнейше і розмавялі дужа ладней ніж мы. Я тэж якась встыдзіўся да ніх загадаць, бо размавял па тутэйшэму – і чую, іх не вежніш так проста, бо тжэба дужа гадаць пра ружнэ "важнэ" цемы.

Канешна, для мне дзісэй найважнейшэ то, же пагода зашыбісь і людзі бенда хцелі піць. Парэ дні тэму Робчік у Пашылах зналяз точка, гдзе купілі сто пецьдзесянт пуўлітровых булэлек. Спжэдаваць бендзім дзесець разы дрожэй ніж у склепе. На маювцы завшэ гораца, хцэш не хцэш, вода піць тжэба.

Мы на таксі пжывезлі шесьць яшчыкаў воды мінеральней і раскладамы стол. Таксіст здар нармальне бабла за то, жэ запхалі ему цала машына. Обак нас расставілася бабка, ктура спжэдавала сьвечкі, кжыжыкі і абразкі релігійнэ.

–Ну хулера вы та вода спжадайіце! – кжыкнела недавольна, бо ціпа мы ей засланілі відок ад турыстаў. Мы ніц не адпаведзелі, проста раскладалі свуй столік і шыкавалі мінералка.

Людзі была дафіга. Па цалым раёне сталі польске аўтакары. Іх пад'езджала цораз венцэй і венцэй. Талпы людзі шлі ў строна гробу Пілсуцкего. З далека было слыхаць, як ктось сьпева "вітай маёва ютжэнка, сьвець в нашей польскай краіне". То быў табун гарцэжы з флягамі польска і літэвска. Една гарцэрка была така нічіво, ана пжыемне усьмехалася і сьпевала разэм зь іннымі. Там юж пжы вейсьцю на цментажу было дафіга народу, ані адвраціліся в строна сьпеваёнцых гарцэжы і все іх пжепушчалі. Гарцэжэ даканчылі пёсенка, разэшліся рувна наўкола гробу Пілсуцкега і сталі як апсаўга.

–Іле ў вас тутай бутэлек? – обак затжымался дзірік нашэй школы.

–Сто пеньдзесят, – мувя.

–А па іле спжэдаеце?

–Па тжы эўра, – додаў Робчік.

–Не задрагавата, хлопцы? – здзівіўся дзірік. – Палякі скупе, бенда таргавацца. Мувьце, жэ добра вода. Спжэдавайце. Ну, але малаццы. Прабуйце. Зарабяйце. Добра практыка.

–Ежелі вшыстка спжэдамы, то заробім чтэрыста пеньцьдзесят эўра. Нектуре в месёнц тыле не зарабяя, іле мы за едэн дзень. Мы купілі вода за чтэрдзесьці пеньць эўра. Тысянц процэнт навару, прошэ пана, – Робчік то поведзяў так, якбы адпавядаянц на заданьне в часе лекцйі.

–Ешчэ паліч транспарт і ваш час, і ненуматітос ішлайдос. Прагнозы добрэ. Забачымы рэзультат, – дзірік усьмехнаўся і пошэд далей.

–Прошэ пана! – Робчік выбраў една бутэлька. –То для пана, чэнстуім.

–Дзенькуе. Павадзеньня, хлопцы.

Дзірік пошэд в строна Пілсуцкега.

Недалека быў пжыстанек, да ктурэга пад'ехаў аўтобус. З него вылязла Анджэлка з Беатком. Оні адразу падэшлі да нас. Анджэлка шла так, якбы была в якімсь рэперскім кліпе.

–Робчік, дай една бутэлька. Я табе дам буські, – папрасіла.

Сходзь да Максімы і сама куп. То для палякуў, – адпаведзяў Робчік.

Беатка жула гума і попатжыла на Робчіка.

–Прівет! Кеды плотас бендзеш робіць? – запытала.

–Пжыходзьце ў сабота, бендзім тусіць.

Анджэлка хцяла взенць бутэлька зе столу, але Робчік ей адсунаў.

–Ну, дай една бутэлька, в падлу тобе? – зачэла нахаліць.

–Кароче, не ібі мне мазгоў, ідзі да Пілсуцкега й там своя дупа кренць.

–Казёл! Ежелі я земдлея, то бендзі ваша віна.

–Давай, прыйдзь за гадзіна, ежелі застане, то дамы – я додаў, жэбы она адчэпілася.

–Пака, хлопцы. Забачымся на плотасе, – паведзяла Беатка. Ана зачела патжэць на мне, усьмехнелася й обыдзьве цёлкі сматалісь.

Дзісей якась ладных цёлак малавата. Венцэй старікоў. Там далей, кола туалетаў той-той, шла група наўчыцелі з нашэй шулі. Да нас падашла Жаба.

–Ты, Роберт, чаму на лекцьях не паявешся? Як ты экзамін з матэматыкі здаш? Такега лодыря то я ешчэ в жыцю не відзяла. Ты естэш встыд для нашэй школы. Лазіш чорт ве гдзе і тылько паперосы тэ электрычне паліш, хцеш, жэбы жоўты зенбы былі?

Робчік не зврачаў на ней увагі, тылько разкладаў яшчыкі кола століка. Учіла папатжыла на мне.

–Дарюш, ты, здайсе, талковы хлопец, а з тым распустнікам задаешся. – Ана папатжыла на Робчіка, потэм на наше бутэлькі. –Цо вы ту вагуле робіце? – зачела разглендацься як яка чокнута. –Не наробце встыду, бо госьце з Польскі пжыяда і консул бендзе...

–Проше пані, як горла бендзі сехнонць, то проше куповаць вода, зробім для пані спецьяльна скідка, – ляпнуў Робчік.

–Хамло! – Жаба завруцілася і пашла в строна Пілсуцкега.

Робчік нігды не ўважаў наўчыцелі. Апруч дзіріка, канешна. Дзіріка ўсе уважают. Робчік жадка на лекцье ходзіў, але яка жэ у него бацькі нема, а матка задужа не паріцца, то нікт ему ніц і не муві. Я не вем, чэму его зе школы ешчэ не выжуцілі, можэ для тэго, жэ дзірік вежы, жэ он "поправі се". Кароче...

Найбардзей то Робчік не любіў бамжэй і наркаманаў.

–Давай паставім вода ў ценю, бо гербата з ней бендзі. І патжай, жэбы наркаманы ні спіздзілі... – Робчік разейжаўся наакола. –Тутэй, кола Росы, лажо таке два этатнікі.

Пад'ехаў новы аўтакар з вланчоно аварыйко. З аўтакару вылезьлі палякі. Ані глусна размавялі, так якбы опруч ніх венцей нікого не было. Еден туріст забачыў наш столік. Пжыстанаў. В левэй рэнцэ мяў пжеводнік па Вільне, а друго з носа прубоваў выцянгноць казявка. Робчік взяў бутэлька і паставіў пжэд чуваком.

–Прошэ браць, сьвежа вода, зімна! – кжыкнуў.

–О! Прошэ бардзо, – уцешыўся чувак, – Хлопакі з Польскі естэсьце?

–Не. Тутэйшэ. З Вільна. - адпаведзяў Робчік.

-Но, пенкне. Вільнюкі естесьце! - чувак моцна усьмехнуўся і бліжэй падэшэд і ціха паведзяў, - Вільно нашэ, цо?

Нашэ, вашэ. Браць, пан, вода. Наша вода. - Робчік зачаў юж нервовацца.

Як то пжыемне вас тутай спотыкаць. Вы так пенкне розмавяце по польску! Но, то дайце мі две бутэлькі, - рішыў чувак.

-Шэсьць эўра, - адпаведзяў Робчік, подайанц ему две бутэлькі.

-Іле? Цо? Бэз кіту! То жарт якісь?

Не, прошэ пана, то добра вода, - вціраў Робчік.

Я за тако цэнэ обяд з цэпэлінем могэ з'есьць. Хіба собе яя робіце?

Прошэ пана, як не хцэ, то не куповаць. Як гарло засехне, то не наша проблема.

Чувак скжывіў рожа і оддаў вода назад.

-Браць за чтэры! - таргаваўся Робчік.

-Э, сьпердаляй, пацане, - чувак адвроціўся і пошед в строна Пілсуцкего.

-І пана поздравямы з трэцім мая, - кжыкнуў Робчік. - Казёл, палячак, бля, хераў, - цішэй додаў.

Там далей якісь раённы старік зачаў лезьць да турыстаў і просіць у ніх бабэк. Робчік до него подшэд і зачаў пжэпендзаць.

-Не роб встыду пжэд палякамі! - кжыкнуў глосна, жэбы все слышэлі.

-Сынэчэк, мне на лечэньне тжэба, - стырік зачаў енчыць.

-Я тобе не сынэчэк! Давай, валі стонд, покі ногув ні паламаў! – заявіў Робчік насьмешлівым глосэм.

Потэм пад'ехаў новы аўтакар. Вылязла дужа палякаў. Ані все папарліся на цментаж. З тылу шэд здаровы мужык. Цалы спрацоны, зменчоны, з цызо в гембе й з таруіроўко пайонка на біцэпсах.

-Браць, пан! Вода добра, з Друскенік. Добра на здрове, - загадаў Робчік.

Чувак взяў бутэлька і зачаў уважне справдзаць ей этыкетка. Разчытываў, разчытываў і зачаў усьмехацца. Папатжаў на нас.

-Продукт оф Беларус. Тжы эўро. По первшэ, маце попердолёно матэматыкэ. По друге, то со сьцекі з Міньска, а не, курва, з Друскенік. По тжэце, в Польсьце за таке баеры то бым вам морды роз'ебаў. Дзісай ест сьвенто, венц бондзьмы для себе мілі. Две бутэлькі за едно нерозбіто мордэ.

Чувак взяў ешчэ тжы пуўлітрувкі, не заплаціў і спакойне поваліў да Пілсуцкего.

Дзірік мувіў правда. Палякі не былі давольнэ. Мувілі, жэ мы ціпа наябываем сваіх. Палова турыстаў жуцалі курвамі, а нектурэ нахуй паслалі. Мы спжэдалі двадзесьця бутэлек і найвенкша цэна, яка выдалася выдусіць, было едно эўра. Навэт не памагло то, жэ прубавалі вціраць, жэ та вода сьвенцона пжез ксенза з Острэй Брамы. Вышлі плюс мінус на зэро. В коньцу зачэлі спжэдаваць па пеньцдзесянт цэнтув, але юж было замало людзі, бо все сматалісь на старувка. Ну, і вода была юж цепла.

- Ніц вы ту, дзяткі, не заробіце, ідзіце лепей на нормальна работа, - поведзяла бабулька, ктура пжэдавала релігійнэ хуйнюшкі. Ана нам вытлумачыла, жэ наркаманы на Росе лепей зарабяё. Ані ходзо па цментажу і апавядаё палякам пра гробы, выясьняё, гдзе знанэ людзі лежо, і навэт помагаё зналезьць гробы крэвных пахаваных пжэд войно. Ані рэальнэ бабло на тым робё. Пукі мы з бабулё размаўлялі, наркаманы вынесьлі нам пара бутэлек. То, чую, можна залічыць до ненуматітос ішлайдос.

-Можэ, пані хцэ купіць тэ яшшчыкі? Пенцьдзесянт центув за бутэлька аддамы.

Бабулька папатжыла на нас, втэды на яшчыкі, цыкнела мендзы зенбамі.

Двадзесьця центув і ні копейкі венцэй.

Выбару дужэго не было: цягацься, таксі вызываць - то самэ выдаткі й марнаваньне часу.

-Ладна. Браць, пані, - паведзяў Робчік.

Мы паставілі яшчэкі кола бабулькі, взелі бабло й пашлі на пжыстанэк. Вшысткего заробілі чтэрдзесьці шэсьць эўра, навар едно эўра за цалы дзень станьня кола цментажа.

YIVO: children folklore

Valuable part of children folklore collection in the YIVO archives are extracts made by Shmuel Zanvil Pipe. Originals of many texts he copied did not survived (at least it seems so from the collections available online). His materials spread between different parts of the collections, so here I just group together parts of the same corpus of the children rhymes, into which he copied materials from YIVO archives, from publications and, perhaps, his own field records.

  1. Records of the YIVO Ethnographic Committee (RG 1.2). Addendum I, undated, 1918-1940. Box 15, Folder 176 (RG 1.2). "Rhymes and rhyme schemes" [by Sh. Z. Pipe].
  2. Records of the YIVO Ethnographic Committee (RG 1.2). Addendum II, undated, 1928-1930. Box 19, Folder 213 "Folktales, undated" [extract from lectures on music in Russian and Yiddish; continuation of Sh. Z. Pipe extracts of rhymes: p. 19-20]
  3. Records of the YIVO Ethnographic Committee (RG 1.2). Addendum I, undated, 1918-1940. Box 18, Folder 201 "Various, undated, 1926-1933" [continuation of Sh. Z. Pipe extracts of rhymes]
  4. Records of the YIVO Ethnographic Committee (RG 1.2). Addendum II, undated, 1928-1930. Box 19, Folder 207 "Childrens' songs, undated" [continuation of Sh. Z. Pipe extracts of rhymes]

As an example of scattered materials I can give two records of the same rhyme, which were written on the same piece of paper, then torn into two and later these two pieces ended up in to different folders in different parts of the archyves (b. 19, f. 207 and b. 15, f. 176)

Sunday, April 28, 2024

eile

  1. Elliot Oring. The first book of Jewish jokes. Nice introductory chapters giving rich and fresh context for the book, including a specific view on Romanticims and Herder from Jewosh prospective. Besides just a pleasant reading per se. Comparative textology not fully satisfying.
  2. Heda Jason. Motif, type and genre. A manual for compilation of indices. 2000.
  3. Чехов. Тина.
  4. Младшая Эдда.
  5. Alan Dundes. Interpreting "Little Red Riding Hood" Psychoanalitically. In: Little Red Riding Hood. A Casebook. Ed. by A. Dundes. The University of Wisconsin Press: 1989. P. 192-238. Here among other things, Dundes discusses very intrigueing topic of conversion of animal tales into fairy tales. Or to be more percise, the correspondence of AT 333 (Little Red Riding Hood) and AT 123 (Wolf and goat-kids), which have basically the same story and same set of motifs, but transformed differently in West European and Far Asian areas (p. 197-205).
  6. Оставшиеся 260 книжек трудно отнести к чтению, это библиография.

Wednesday, March 13, 2024

ציגליד

לאָמיר מאַכן ציגעלע,־
אײַן ציגעלע מעכאַנישע,־
צו זינגן אונדז די אַריעס
פֿון אָפּערע איטאַליאַנישע.־
צו קאָכן אונדז די קנעכלעך
און ראָשזניטשקעס מיט מאַנדלען.־
צו ברינגען אונדז קיין אונדזער לאַנד
נאָל לאַנדע שווערע וואַנדלען.־

צי וועסטו מיט איר פֿליגען?־ –
צען מאָל יאָ!־ –
צי וועסטו איר פֿיטערן?־ –
נאַכט און יום!־ –
מיט טראַקטאָרן און מיט גזר,־
מיט בראָנפֿן און מיט שנעק.־
ביז זי איז אויסגעוואקסענע
צו ברינגען אונדז אַוועק.־

Let us make a goat,
of iron and of gold,
to wash the dish,
to catch the fish,
to bring us to our land fortold.