- Kerouac. On the road (listened, not read).
- Валеры Гапееў. 5-6 аповесьцяў па падобнаму ўзору: дэтэктыўная фабула, факльклёрны элемэнт. У кожнай кнізе ёсьць пазытыўная ведзьма. Першая кніга была "Цмок" --- такі амаль нуар з правінцыйным сьледчым, які стаіць па-над законам. Іншыя меньш выразныя.
- Gombrowicz. Ferdydurke. З жахам пабачыў, што расейскі пераклад цалкам гладкі, без аніводнага наватвора, проста як кніга мэмуараў, як расейскі пераклад Пруста. Беларускі переклад Сёмухі наадварот весь ізламаны, перакапаны як бульдозэрам, рытм страчаны, лёгкасьць зьнікла, чытаць балюча. Арыгінал ня тое а ня тое, шмат наватвораў, нетрывіяльных слоўспалучэньняў, але рытм утульны й мелянхолія пануе.
- Kivirähk. Mees kes teadis ussisõnu. Laisk seda lugeda, alguses selge mis kaugem on.
- Simmel. Conflict and The web of group affiliation.
- Zilė. Didžioji buitibių knyga. Visai nedideli bet svarvi lietuvos paganizmui knygutė, kuri miksoja dievus iš senų etnografinių aprašimų su personažais iš šuolaikinių tikėjumų.
- Darrel. Mu perekond je teised loomad.
Лістапад! Чарговая неўдалая назва
у вянку неўдалых назваў беларускіх месяцаў.
Месяц, у якім добра робіцца бачна
ўсе галіны на якіх ахвота павесіцца.
«Лістапад!» Нібы нам прапануюць коўдру.
Што гучыць прывабна й шчоўдра.
Прывабна, шчодра, пяшчотна, цёпла, ўтульна,
Але рэчаіснасці не адпавядае агульна.
Так, лес загаляецца і больш за тое:
Надвор'е выймае каменнае лязо ды зьдзірае жівое
да самых костак і косткі скрабе
(з тым менавіта гукам, які вы ўявілі сабе),
й палівае дажджом, кабы змыць нават рэшткі жывога
й зноў скрабе, паўтараючы гэта па колу.
Й агулам паводзіцца як выжылы з розуму настаўнік,
які паставіў сабе мэту стварыць ідэальны дапаможнік
для габінэту анатоміі ў вясковай школы.
Бязумоўна, чырванее й ападае.
Чырванее, ападае і моцна ліе.
І, магчыма, ёсьць людзі якім гэта падабае-
Цца — асабліва са схільнасцю да садызма й нэкрафіліі.
Лісты з дрэваў падаюць, тут я згаджаюся,
але лічыць гэта падставай для назвы месяца — гэта нажальп —
Як садраць з кагосьці скальп,
адарваць галаву, доўга гуляцца ёю ў футбол у гразі й потым зьвярнуцца дамоў замерзшы й з нагамі мокрымі.
і назваць гэта ўсё выпадзеньнем валасяной покрывы.
Відавочна, той хто прыдумаў назву «лістапад»,
Назіраў за прыродай праз вакно шпіталю.
Прычым толькі першыя два дні, а трэцяга ўжо памёр, а да чацьвёртага яго ўжо пасьпелі адпед і закапад.
(Не выключна, што за назву й закапалі.)
Бо быў бы ён жывы яшчэ пару дзён сяродзь гэтай чарнаты й залевы,
То даведался, што ня толькі з древаў падаюць лісты,
Але потым падаюць і самыя дрэвы.
А можа ён як раз зьбіраўся працягнуць пералік усяго, што ў гэтам месяцы падае, у прыватнасьці: дождж, сьнег, град, мэтэарыты, ціск, патэнцыя, вавёркі, й ён як раз усё гэта дадаць зьбіраўся з духам,
Але яго ўзяла Касьцюха.
І вось мы стаім у лужах агулам ды ў дэпрэсіі ў прыватнасьці,
А ён не нясе ніякой адпавяднасьці.
(Тут былі шчэ сураўненьні й мяркаваньні,
але вакол вільготна, цёмна, пужальныя здані,
пальцы зьмерзлі, атраманту замала,
таму хутка перайду да фінала:)
У мяне ёсьць думка й я вам яе дару:
Гэтая няўдалая назва ў сваёй татальнай няўдаласьці выдатна адпавядае неўдаламу беларускаму каляндару.